Міні-канферэнцыя «Культура як фактар развіцця» (Мінск)
чцв, 2019-05-02 06:40
17 траўня Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і МК «ЕўраБеларусь» ладзіць канферэнцыю па выніках другога Маніторынгу рэалізацыі ў Беларусі Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння». Да ўдзелу запрашаюцца прастаўнікі/цы дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, ініцыятыўныя групы і спецыялісты/кі ў сферы культуры, бізнэсоўцы і эксперты/кі. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 14 траўня ўключна.
Даследчая група: Т. Вадалажская, А. Ягораў, К. Раманчык, Т. Кедрык, А. Жасткова, А. Зянько, К. Мальцаў, Н. Новікава, А. Зуйкова.
У праграме мерапрыемства:
- прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай, дыскусія;
- праца группаў па абмеркаванні прапановаў і перспектыўных крокаў у развіцці сферы культуры.
- Па выніках канферэнцыі заўвагі, высновы і рэкамендацыі будуць даданыя ў канчатковую справаздачу, а таксама аформленыя ў матэрыял для Міністэрства культуры Беларусі.
- Ці становяцца ўмовы дзейнасці ў сферы культуры больш спрыяльнымі для культурнай разнастайнасці і самавыражэння?
- Наколькі адпавядае прыняты Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры актуальным патрэбам сферы?
- Якія праблемы і напружанні найбольш адчувальныя?
- У якіх сферах культура робіцца ўплывовым фактарам?
- Як змяняюцца міжкультурныя стасункі ў беларускім грамадстве?
Крыніца: cet.eurobelarus.info