Міні-форум па прадпрымальніцкай актыўнасці і КСА-ініцыятывах у беларускай вёсцы

10 жніўня 2016 года ў Калодзішчах (Беларусь) пройдзе міні-форум "Прадпрымальніцкая актыўнасць і сацыяльная адказнаць прыватных гаспадарак беларускай вёскі". Мэта мерапрыемства - дыялог пра ролю сацыяльнага прадпрымальніцтва ў вырашэнні грамадскіх праблем вясковых супольнасцей. На мерапрыемства запрашаюцца: прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый, бізнесу, дыпламаты, інш. - усе зацікаўленыя ў развіцці прыватнай ініцыятывы ў вёсцы і вырашэнні сацыяльных праблем.

Арганізатары мерапрыемства - кансалтынгавая установа "Сацыяльныя тэхналогіі бізнесу" (Беларусь), міжканфесійная місія "Хрысціянскае сацыяльнае служэнне".

Удзельнікі міні-форуму прааналізуюць стан прыватнай ініцыятывы на вёсцы і распрацуюць прапановы па развіцці сацыяльнага прадпрымальніцтва на сельскіх тэрыторыях.

На мерапрыемстве будуць абмяркоўвацца: беларускі і замежны досвед вырашэння сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва беларускай вёскі, у прыватнасці, з дапамогай сацыяльнага прадпрымальніцтва і новых бізнес-ініцыятыў; эфектыўныя механізмы стымулявання прадпрымальніцкай актыўнасці на вёсцы; умовы развіцця партнёрства арганізацый для вырашэння праблем мясцовых супольнасцей, г.д.

Для ўдзелу неабходна не пазней за 3-га жніўня 2016 года зарэгістравацца анлайн. Колькасць месцаў абмежавана. Праграму міні-форуму можна спампаваць тут. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле SBT-Consult.by.