Месяц анлайн мерапрыемстваў ад кампаніі «За права на інфармацыю»

Кампанія «За права на інфармацыю» распачынае месяц хатняй адукацыі. Для вас падрыхтавалі вэбінары на актуальныя тэмы. Бярыце кубачак кавы, закручвайцеся ў коўдру і далучайцеся да нашых анлайн-івэнтаў. Рэгістрацыя па спасылцы.

9 красавіка 18.00 —19.30
Паразмаўляем з рэдакцыямі пра тое, як яны працуюць з інфармацыяй ва ўмовах, калі маеш чуткі, паведамленні грамадзян і маўчанне афіцыйных крыніц (за гэта рэдакцыям яшчэ і папярэджанні даюць).
Журналісты Віктар Малішэўскі,  Ірына Турчына, Ульяна Бабаед і Антон Трафімовіч распавядуць, як яны збіраюць і правяраюць інфармацыю, ці варта пісаць пра кожнага захварэўшага і ці хопіць на ўсіх грэчкі (па дадзенных Мінсельгасхарча).

15 красавіка 17.00 —18.30
З адвакатам Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, спецыялістам у галіне крымінальнага і адміністрацыйнага права Таццянай Лішэнковай пагаворым пра бяспеку журналістаў і тактыку паводзін пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Як паводзіць сябе з супрацоўнікамі міліцыі, што патрабаваць, падпісваць пратакол альбо не, як паводзіць сябе ў судзе і іншае.
 
23 красавіка 18.00 —19.30
Аналітык «Кошту ўрада» Жана Кулакова навучыць працаваць з бюджэтнымі дадзенымі: як пісаць пра бюджэт, каб гэта было цікава і без памылак.

30 красавіка 15.00 —17.00
Сумесна з Фондам «Масавыя камунікацыі» (fmcom) мы  ўздымем тэму прававога рэгулявання дзейнасці СМІ.
Юрысты Сяргей Зікрацкі, Алена Лысакова і Аляксей Казлюк распавядуць пра прававое рэгуляванне зместу інфармацыйных паведамленняў, абавязкі і адказнасць журналіста і рэдакцыі паводле закона аб СМІ, рэкламныя і не рэкламныя артыкулы, правядзенне рэкламных гульняў, забеспячэнне доказаў пры распаўсюдзе інфармацыі. 

Прапановы і заўвагі дасылайце на pravanainfo@gmail.com