Месца сустрэчы - дыялог: Конкурс праектаў па падтрымцы пацярпелых ад нацызму
У межах гуманітарнай праграмы "Месца сустрэчы: дыялог" міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Ўзаемаразуменне" ладзіць конкурс праектаў па сацыяльнай падтрымцы грамадзян, якія пацярпелі ад нацысцкага пераследу падчас другой сусветнай вайны, а таксама прадстаўнікоў ваеннага пакалення. Удзельнікамі праектаў можа быць моладзь (вітаюцца студэнты, інш.).
Гуманітарная праграма "Месца сустрэчы: дыялог" фінансуецца германскім федэральным фондам "Памяць, адказнасць і будучыня".
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца некамерцыйныя недзяржаўныя і дзяржаўныя арганізацыі, якія зацікаўлены ў працы з людзьмі сталага веку. Прыём заявак ажыццяўляецца да 17:00 па мінскім часе 30 лістапада 2016 года. Спампаваць неабходныя дакументы. Даведкі па тэл.: (017) 216 28 31, 228 68 75, 228 68 85.
Крыніца: MOOV.by