Мерапрыемствы праграмы «Ноч музеяў»
пят, 2018-05-11 10:22
Мерапрыемствы праграмы «Ноч музеяў» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, а таксама імпрэзы: 16 траўня а 16-ай гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў Абласнога конкурсу на лепшы малюнак помніка гісторыка-культурнай спадчыны, прымеркаванага да Года малой радзімы.
Поўная праграма «Ночы музеяў» у розных музеях Мінска.
17 траўня ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы “Зладзейскія грошы”, або Гісторыя фальшываманецтва”, якая падрыхтавана сумесна з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Крыніца: histmuseum.by