Мерапрыемства ў Мінску для актывістаў/к на вёске
Арганізатары запрашаюць на цiкавую сустрэчу, дзе абмяркуюць жыцце сучаснай беларускай вёскi. Каб стварыць мадэлі будучага, трэба прааналізаваць, што маем цяпер. Сустрэча адбудзецца 2 снежня а 18-30 на прасторы TUT.BY (станцыя м. “Міхалова”), уваход вольны, без папярэдняй рэгicтрацыi.
Самай удалай формай для гэтага можа стаць клуб (платформа) “Новая вёска” (“НВ”), якая ўзнікла летась. Збіраюцца там людзі, якія маюць зусім розны вясковы вопыт (фермеры, рамеснiкi, спецылiсты турызму, гаспадары аграсядзiб, эксперты сельскага развiцця, садаводы аматары, вясковыя актывicты). Рознага сацыяльнага статусу і прафесійных заняткаў, але аб’яднаныя клопатам пра каштоўнасці вясковага ладу, яго захаванне і развіццё.
Калi ў вас ужо есць цiкавая iнфармацыя, каб падзялiцца з удзельнiкамi/цамі -тэлефануйце +37529677805. Арганізатары таксама запрашаюць узяць удзел у кірмашы вашых вырабаў, паслуг, тавараў. Можаце расказаць пра свой прадукт і нават пачаставаць ім.
Крыніца: facebook.com