Мерапрыемства па праграме Эразмус+ Моладзь у Гомелі

У 2018 г. Еўрасаюз рэфармаваў праграму EVS і запусціў новы праект Еўрапейскі корпус салідарнасці. Ужо на наступным тыдні прадстаўнікі і прадстаўніцы некамерцыйных арганізацый і ўсе тыя, каму цікавае валанцёрства, змогуць даведацца больш пра тое, што прапануе новы праект, якія ёсць магчымасці для ўдзелу, пра досвед валанцёрства, удзел у моладзевых трэнінгах ды абменах.

На сустрэчы ў Гомелі выступаць валанцёры, былыя ўдзельнікі ды ўдзельніцы праграмы EVS, каардынатары валанцёрскіх абменаў.

Калі? 25 студзеня з 13:00 да 17:00
Дзе?  Парк-гатэль «Замкавы» па адрасе: г. Гомель, вул. Гагарына 6
Уваход вольны.  Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы: https://goo.gl/forms/43ywHAZv6isurER93
 
Крыніца: