Ментарская праграма для журналістаў і аналітыкаў (Мінск)
пан, 2015-08-31 15:47
Беларускі глабальны часопіс "Ідэя" прапануе ў Мінску ментарскую праграму для журналістаў і аналітыкаў.
На праграму будуць набраны 12 маладых журналістаў і аналітыкаў. Кожны ўдзельнік напіша 3 матэрыялы, прысвечаныя трансфармацыі Беларусі.
У межах ментарскай праграмы прадугледжаныя 4 напрамкі:
- палітыка - ментар Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных ініцыятываў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН,
- эканоміка - ментар Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджменту,
- бяспека - ментар Аляксандр Алесін, вайсковы аналітык і аглядальнік некалькіх беларускіх СМІ,
- грамадства - ментар Вольга Шпарага, кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік канцэнтрацыі "Сучаснае грамадства, этыка і палітыка" Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі, рэдактарка інтэрнэт-часопіса "Новая Еўропа".
Апошні дзень падачы заявак - 5 верасня 2015 года. Вынікі адбору будуць вядомыя 6 верасня, арганізацыяная сесія прызначана на 12 верасня. Для падачы анлайн-заяўкі націсніце сюды.
Паводле Ideaby.org.