Ментарская праграма для жанчын

На пряцягу месяца ў Imaguru будзе праходзіць ментарская праграма для жанчын, якія ўжо пачалі сваю справу або для тых у каго ёсць ідэя, але не хапае навыкаў, каб яе запусціць. Удзельнічаць можна як адной, так і з камандай. Праграма будзе насычана майстар-класамі, лекцыямі, практычнымі заданнямі і вядома ж ментарскімі сесіямі. Будзе разбірацца кожны кейс асобна і падбірацца для кожнага праекта індывідуальны падыход. Да кожнай каманды будзе прымацаваны ментар, які кожны тыдзень будзе сустракацца з камандай, даваць парады і каардынаваць кірунак развіцця. З 1-га па 18 сакавіка 2018 прыём заявак, пасля якога 10 каманд возьмуць удзел у праекце.

Папярэдняя праграма:

  • Сакавік 1 - 18 - Прыём заявак
  • Сакавік 19-20 - Запрашэнне да ўдзелу адабраных каманд
  • 23 сакавіка - Запуск навучання
  • Афіцыйнае адкрыццё
  • Знаёмства з камандамі
  • Знаёмства з ментарам
  • Майстар-клас Project Management for your Business / How to develop your business step by step.
  • Сакавік - Красавік, 2018 - ментарскія сесіі (Дата і час узгадняюцца з кожнай камандай асобна), лекцыі, майстар-класы (інфармацыя будзе абнаўляцца)
  • Красавік 23 - Фінал ментарскай праграмы. Прэзентацыя праектаў перад патэнцыяльнымі інвестарамі. Networking

 

Пасля заканчэння праграмы Вы атрымаеце рэальныя веды і план па прасоўванні свайго бізнесу. Чым больш разгорнута вы запоўніце анкету, апішыце сваю матывацыю ўдзелу ў праграме, адзначыце вашыя патрэбы, тым больш арганізатары здольныя вам дапамагчы.

Крыніца: imaguru.by