Ментарская падтрымка пачаткоўцаў грамадскіх ініцыятыў

Чэшская няўрадавая арганізацыя "Грамадзянская Беларусь" аб'яўляе чарговы конкурс на доўгатэрміновую ментарскую падтрымку пачаткоўцам грамадскіх ініцыятыў. Арганізацыя прапануе вопыт і практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы. Калі вы зацікаўлены ў супрацоўніцтве, то запоўніце анкету да 1 лістапада 2017 г.

 

Як працуе падтрымка:

  • Дыягностыка. Вызначэнне моцных і слабых бакоў групы/ініцыятывы (як пераадолець слабыя моманты ў працы і якім чынам больш эфектыўна выкарыстоўваць моцныя).
  • Індывідуальны план. Кожная група распрацуе з дапамогай ментараў індывідуальны план работы развіцця на пэўны перыяд. Такі план можа ўключаць серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння яе эфектыўнай дзейнасці (трэнінгі, семінары, кансультацыі).
  • Рэалізацыя міні-праекта да 4000 у.а. Ментары не проста вучаць як працаваць, але і актыўна дапамагаюць лепшым ініцыятывам
  • Стажыроўкі ў Чэхіі. Для найбольш актыўных і паспяховых удзельнікаў праекта магчыма стажыроўка ў Чэхіі для сустрэч са сваімі чэшскімі калегамі, знаёмства з чэшскімі лакальнымі ініцыятывамі і іх вопытам працы.


Арганізацыя адкрыта да ініцыятыў з усіх грамадскіх сфер і ўсіх рэгіёнаў Беларусі: культура, экалогія, сацыяльная, урбаністыкі, гендэр і інш. Грамадзянская Беларусь не ставіць мэтай фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтным з'яўляецца прафесійны рост ініцыятыў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.

Па ўсіх пытаннях звяртацца на адрас: [email protected]

Крыніца: civicbelarus.eu