Медыяшкола для блогераў, грамадскіх актывістаў, журналістаў (Кіеў)
15-25 снежня 2016 года ў Кіеве (Украіна) ладзіццца медыяшкола "Фармаванне будучыні Еўропы на прынцыпах плюралізму ідэй і сацыяльных мэдыя".
На заняткі запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, СМІ, блогеры з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі ды Азербайджана.
Навучанне ладзіць грамадскай арганізацыя "Еўрапейскія дарогі" пры падтрымцы МЗС Германіі і Данецкага моладзевага дэбатнага цэнтра.
Навучэнцы атрымаюць веды пра стварэнне вэбсайтаў, працы ў сацыяльных медыя, па фотаздымках, стварэнні тэкстаў і кароткаметражных фільмаў. Адукацыйная праграма ўключае дыскусіі, варкшопыэкспертаў ў галіне грамадскай журналістыкі, еўраінтэграцыі, сучасных тэхналогій у мэдыяпрасторы Ўкраіны.
Удзельнікі праграмы пазнаёмяцца з палітычнай гісторыяй Еўразвязу, Украіны і Германіі, магчымасцямі стыпэндыяльнага навучання ў Еўразвязе, у прыватнасці, у Германіі.
Патрабаванне да кандыдатаў - узрост да 35 год. Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і праезд (эканом-клас). Удзел у навучанні бясплатны.
Дэдлайн - 17 лістапада 2016 года. Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету. Падрабязнасці тут.
Паводле FIALTA, Press-Club.by