Медыя-сняданак з прадстаўнікамі праграмы ЕС-УП Культура і крэатыўнасць (Мінск)

15 верасня 2016 года ў Прэс Клубе Беларусь ў Мінску ладзіцца медыя-сняданак для журналістаў, якія асвятляюць тэмы культуры. Госці сустрэчы - прадстаўнікі праграмы ЕС і "Ўсходняга партнёрства" "Культура і крэатыўнасць" Настасся Нуржынская (Украіна), спецыяліст па камунікацыях, і Ануш Беглаян (Арменія), спецыяліст па прасоўванні праектаў у сферы культуры.

Падчас медыя-сняданка можна пачаставацца кавай, здабыць новыя кантакты, пазнаёміцца з еўрапейскім праектам і даведацца пра ўмовы адмысловага конкурсу для журналістаў.

Вітаецца ўдзел прадстаўнікоў СМІ і рэпарцёраў, якія пішуць або здымаюць матэрыялы пра культуру.

Удзел у мерапрыемстве - па рэгістрацыі. Колькасць месцаў абмежаваная.

Медыя-сняданак пройдзе з 10 да 12 гадзін па адрасе: Мінск, вул. В. Харужай, 3-601, Прэс-Клуб Беларусь. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

 

Паводле Press-Club.by