McKinsey: Конкурс эсэ па тэме эканамічнага развіцця Еўропы
пят, 2016-05-06 10:46
Сусветны інстытут McKinsey ладзіць міжнародны конкурс эсэ пра эканамічны рост у Еўропе.
Конкурсныя працы мусяць быць прысвечаны спрыяльным для эканамічнага росту эфектыўным стратэгіям, цікавым выбарцам і палітыкам. Эсэ маюць быць напісаныя на ангельскай мове. Памер - не больш за 5 тыс. слоў.
Галоўны прыз конкурсу - грашовая прэмія ў 60 тыс. еўра, прэмія за другое месца - 15 тыс. еўра. Лепшы аўтар ва ўзросце да 30 год атрымае 25 тыс. еўра.
Заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня 2016 года.
Падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле IJnet.org.