Майстэрня па стварэнні візуальных прадуктаў для НКА (Чэхія)
Прыём заявак на «Всёясно! 2019» - майстэрня па стварэнні візуальных прадуктаў для НКА з краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (Прага, Чэхія, 26-29 ліпеня 2019). Хто можа падаць заяўку: НКА, актывісты/кі, дызайнеры/кі, ілюстратары/кі, аніматары/кі. Мова - руская. Лепшыя праекты змогуць прэтэндаваць на атрыманне міні-гранта на рэалізацыю. Заяўкі прымаюцца анлайн да 20 чэрвеня 2019 уключна.
Свет набраў шалёную хуткасць, сур'ёзныя рэчы тонуць у стужках сацсетак, людзі не звяртаюць увагі адзін на аднаго. Важныя паведамленні не знаходзяць сваю аўдыторыю, таму што іх не бачаць ці не могуць зразумець. Добрым і важным ідэям усё больш патрэбны годная «вокладка», але дзе яе ўзяць?
Аб'яднаць актывістаў з крэатыўнымі спецыялістамі, папрацаваць разам і наглядна растлумачыць складаную тэму сваёй мэтавай аўдыторыі - вось задача майстэрняў «Всёясно!». Яе арганізуюць дызайн-бюро «Варштат» і Пражскі грамадзянскі цэнтр.
Будуць абраныя 8 грамадзянскіх арганізацый/актывістаў, якія хочуць стварыць візуальны прадукт і маюць дакладнае разуменне сваёй мэтавай аўдыторыі, а таксама 8 ілюстратараў, дызайнераў і аніматараў. З гэтых 16 чалавек будуць сфарміраваны 8 каманд, якія за 4 дні перасядуць з вагона «сырая ідэя пра выратаванне свету» у камфартабельны экспрэс «рашэнне, заснаванае на ведах аб аўдыторыі і памножанае на крэатыў». Разам і створым іх прататыпы.
Крыніца: praguecivilsociety.org