Майстэрня па абмене вопытам у сферы актывізацыі сталых людзей
Паспяховыя практыкі, абмен досведам і новыя ідэі - Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне «АКТ», запрашае грамадскія арганізацыі і ініцыятывы прыняць удзел у майстэрні па абмене вопытам у сферы актывізацыі сталых людзей. Мерапрыемства пройдзе 14-15 красавіка ў Мінску. Да ўдзелу ў майстэрні запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з людзьмі сталага ўзросту або зацікаўлены ў развіцці гэтага напрамку дзейнасці. Арганізатары забяспечваюць харчаванне, а таксама пражыванне ў гатэлі і аплату праезду для іншагародніх гасцей. Заяўка па спасылцы не пазней за 10 красавіка.
У межах майстэрні будуць прадстаўлены паспяховыя практыкі актывізацыі сталых людзей, якія былі вывучаны ўдзельнікамі і ўдзельніцамі праграмы стажыровак "Залаты вопыт для залатога ўзросту" падчас візітаў у беларускія НДА.
Гэтыя практыкі, формы і метады працы вы зможаце прымяніць у дзейнасці вашых арганізацый, каб зрабіць паслугі для пажылых людзей больш эфектыўнымі і разнастайнымі, а таксама палепшыць якасць праектных заявак.
Па пытаннях, звязаных з удзелам у майстэрні, вы можаце звяртацца па электроннай пошце [email protected]
Крыніца: actngo.info