Майстар-класы па стварэнні лакальных Wi-Fi сетак

Грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр" запрашае актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскіх арганізацыяў і супольнасцей на майстар-класы па разгортванні лакальных wi-fi-сетак. Мэта мерапрыемстваў - набыць навыкі па наладжванні інфармацыйнага абмену падчас арганізацыі фестываляў, летнікаў, турніраў, канферэнцый, семінараў і г.д.

Майстар-класы будуць цікавымі для ўсіх жадаючых паглыбіць свае тэхнічныя веды.

Сустрэчы па вывучэнні тэхналогій бяздротавых камунікацый пройдуць з лютага па кастрычнік 2015 года. Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету.

Першы майстар-клас адбудзецца 14 лютага 2015 года ў 16.00 па адрасе: Мінск, вул. Захарава 77а, памяшканне 2Б, "Фаланстэр". Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected].

Паводле Adukacyja.info.