Майстар-клас з удзелам Святланы Алексіевіч у Прэс-клубе (Мінск)
аўт, 2016-05-03 12:46
8 траўня 2016 года а 12-й гадзіне беларуская пісьменіцца Святлана Алексіевіч правядзе ў Прэс-клубе Беларусь майстар-клас на тэму "Рэпартаж: сакрэты прафесійнага майстэрства" (сустрэча адбудзецца ў межах двухдзённых майстар-класаў, якія пройдуць 7-8 траўня ў Пінску і Мінску). Улічваючы вялікі інтарэс да Святланы Алексіевіч і рэдкую магчымасць пабачыць лаўрэатку Нобелеўскай прэміі, Прэс-клуб адкрыў дадатковую рэгістрацыю на гэтую сустрэчу. Колькасць месцаў абмежаваная! Калі набярэцца 70 чалавек, рэгістрацыя будзе аўтаматычна прыпыненая.
Каб зарэгістравацца на сустрэчу, калі ласка, запоўніце гэтую анлайн-анкету. Падрабязнасці - тут.
Паводле Press-Club.by.