Майстар-клас па стварэнні персанажа ў стылі Dreamgirl ад ілюстратаркі з Галандыі (Мінск)
аўт, 2017-02-21 14:31
Каманда «Гэта Беларусь, дзетка!» запрашае на майстар-клас па стварэнні персанажа ў стылі паштовак Dreamgirl 5 сакавіка!
Dreamgirl – гэта кніга крэатыўных паштовак для дзяўчынак, створаная аўтаркай “Гэта Беларусь, дзетка!” Машай Чараковай і ілюстратаркай Анат Менакер. Нашыя паштоўкі можна дасылаць сябрам ці каханаму, зрабіць з іх розныя цікавыя рэчы і нават сваю ўласную “Сцяну мары”!
Што вас чакае 5 сакавіка?
- майстар-клас ад ілюстратарка Анат Менакер, на якім вы намалюеце кагосьці асаблівага важнага для вас на паштоўцы ў стыле Dreamgirl;
- “паштовая скрынка”, праз якую можна даслаць вашыя паштоўкі і віншаванні матулям, бабулям ці сяброўкам з Міжнародным жаночым днём;
- гісторыя стварэння кнігі паштовак Dreamgirl і “Купонаў” для каханых;
- конкурсы з прыемнымі прызамі!
Майстар-клас адбудзецца 5 сакавіка ў 14:00 у краме “Кніжная шафа” (пр-т Дзяржынскага, 9). Удзел у мерапрыемстве бясплатны! Колькасць месцаў абмежаваная, таму ўваход толькі па папярэдняй рэгістрацыі .
Крыніца: www.facebook.com