Майстар-клас па рэдагаванні беларускай "Вікіпедыі" (Мінск)

"Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання" і актывісты моладзевага грамадскага аб'яднання "Фаланстэр" запрашаюць на майстар-клас па рэдагаванні свабоднай энцыклапедыі "Вікіпедыі".

Удзельнікі майстар-класу даведаюцца, як працаваць з "Вікіпедыяй", ствараць і рэдагаваць артыкулы, вызначаць актуальныя тэмы для новых артыкулаў. Тэма майстар-класу - студэнцкае самакіраванне.

Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна мець з сабою ноўтбук (вітаецца наяўнасць 3G). Перад сустрэчай арганізатары раяць прадумаць кантэнт будучага вікі-артыкула, прысвечанага тэме студэнцтва.

Мерапрыемства пройдзе 17 траўня па адрасе: Мінск, вул. Старынаўская, 15, офіс "Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання".

Расклад занятку:

13:00 - 13:20   Знаёмства з рэдактарамі Вікіпедыі

13:20 - 13:50   Вызначэнне "белых плямаў" па тэме студэнцтва ў беларускай Вікіпедыі (think-tank, вызначэнне прыярытэтных тэмаў артыкулаў)

13:50 - 14:20   Вывучэнне асноваў працы з Вікіпедыяй

14:20 - 14:30   Перапынак

14:30 - 17:00   Стварэнне/рэдагаванне ўласных артыкулаў, кансультацыі па тэхнічна-канцэптуальных пытаннях

Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў майстар-класу ажыццяўляецца да 14 траўня 2015 года. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (029) 127 42 67, альбо на электронны адрас: [email protected].

Паводле Ampby.org.