Майстар-клас па падрыхтоўцы CV і матывацыйных лістоў

Майстар-клас па падрыхтоўцы CV і матывацыйных лістоў з Марыяй Русак адбудзецца 7 ліпеня а 19:00. Падчас варкшопу вы даведаецеся, як правільна скласці вашае рэзюмэ, зрабіць яго эфектыўным і дастасаваным вашых навыкаў. Вы зразумееце, як лепш найлепш скласці правільнае ўражанне ў будучага наймальніка, падкрэсліць ваш досвед і веды. Другая частка майстар-класа будзе прысвечана напісанню матывацыйных лістоў, як рабіць пераканаўча і дзейна. Зарэгістравацца на Zoom-занятак можа любы ахвочы.

Варкшоп праводзіць Марыя Русак — супрацоўніца і дактарантка Школы архітэктуры і дызайну Осла. Марыя скончыла адзін з міжнародных каледжаў Red Cross Nordic United World College ў Нарвегіі, Прынстанскі ўніверсітэт з дыпломам magna cum laude і Каралеўскі тэхналагічны ўніверсітэт у Стакгольме. Марыя цікавіцца рэфармаваннем адукацыйных працэсаў і міждысцыплінарнымі даследаваннямі гарадской прасторы, культуры і грамадства.

Крыніца: newbelarus.vision