Майстар-клас па эфектыўным мясцовым самакіраванні
Цэнтр даследавання грамадскага кіравання «СІМПА», грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашаюць на майстар-клас па эфектыўным мясцовым самакіраванні з Кшыштафам Захаржэўскім — не толькі філосафам, грамадскім актывістам і спартсменам, але і дзейным бургамістрам Злоценца (Польшча). Сустрэча адбудзецца 2 снежня (субота) з 13:00 да 16:30. Удзел бясплатны, але абавязковая папярэдняя анлайн-рэгістрацыя да 30 лістапада.
Кшыштаф Захаржэўскі (Krzysztof Zacharzewski), на думку СМІ, — адзін з самых сучасных бургамістраў Польшчы. Ён лічыць, што найбольш выгадныя інвестыцыі — гэта ўкладанне ў чалавечы капітал, а асноўныя прынцыпы працы мясцовай улады — адкрытасць, даступнасць, крэатыўнасць, удзел. Бургамістр распавядзе пра вялікія рэформы ў малым горадзе, удзеле грамадзян у фармаванні бюджэту гміны і прыняцці іншых рашэнняў, інавацыях для павышэння празрыстасці і эфектыўнасці работы органаў улады.
Крыніца: sympa-by.eu