Майстар-клас па абароне грамадскіх інтарэсаў (Мінск, Віцебск)
пан, 2016-11-14 12:49
Кампанія "Будзьма беларусамі" і Sympa запрашаюць на майстар-класы па абароне і прасоўванні грамадскіх інтарэсаў. Заняткі ладзяцца ў Мінску і Віцебску. Вядоўца - кіраўнік Агенцыі грамадзянскага развіцця (Грузія) спадар Звіад Дэўдарыяні.
Навучанне бясплатнае.
Расклад майстар-класаў:
- 20 лістапада - Мінск;
- 21 лістапада 2016 года - Віцебск.
Заняткі пройдуць з 13:00 да 18:00. Навучэнцы даведаюцца пра ўзаемадзеянне недзяржаўных арганізацый і ўладаў дзеля вырашэння мясцовых праблем. Колькасць месцаў абмежаваная. Для запісу на майстар-клас неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Падрабязнасці тут.
Паводле Budzma.by