Майстар-клас «фандрайзінг для некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў з выкарыстаннем анлайн-інструментаў»

31 студзеня (10.00-17.00) ў Меінску пройдзе майстар-клас, у якім эксперты з Эстоніі і Беларусі падзеляцца рознымі падыходамі да фандрайзінга з выкарыстаннем анлайн-інструментаў. Удзел у мерапрыемстве бясплатны, неабходна зарэгістравацца па спасылцы да 25 студзеня ўключна. Арганізатары не пакрываюць транспартныя выдаткі.

На майстар-класе будуць разгледжаны:

  • варыянты фінансавання некамерцыйных арганізацый (НКА), вопыт і прыклады эстонскіх грамадскіх арганізацый;
  • галоўныя прынцыпы выкарыстання краудфандынгавых пляцовак на прыкладзе эстонскіх і міжнародны платформаў;
  • вопыт фандрайзінгу беларускіх грамадскіх арганізацый.


Хто выступіць у якасці экспертаў?

Тоомас Роолайд, Талін, Эстонія. Тоомас з 2015 па 2017 годзе быў кансультантам па працы з платформай Fundwise.me, а таксама мае досвед працы менеджарам па правядзенні фандрайзінгавых кампаній. Мае вялікі практычны вопыт кіраўніцтва НКА, з 2004 па 2006 годзе быў выбраны ў міжнародную каманду трэнераў Саюза моладзевай арганізацыі Еўрапейскага Саюза. Таксама Тоомас з'яўляецца членам савета Саюза грамадзянскіх аб'яднанняў Эстоніі EMSL. Дзякуючы працы ў сваёй фірме OÜ Muutuse Teooria - www.koolituslabor.ee - Тоомас рэгулярна арганізуе навучанне экспертаў і кіраўнікоў.

Аб спецыфіцы фандрайзінгу для некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў у Беларусі распавядуць прадстаўнікі краудфандынгавай платформы Ulej.by. Таксама будзе разгледжаны вопыт прыёму ахвяраванняў модуля Doika ( «Дойка»), які дае магчымасць беларускім НКА сабраць сродкі на сваіх сайтах без прыцягнення пасрэднікаў.

Крыніца: oeec.by