Майстар-клас «Адвакатаванне з выкарыстаннем ІКТ»
30 кастрычніка (з 10.30 да 17.00) 2018 у Мінску пройдзе майстар-клас, у якім эксперты з Эстоніі і Беларусі падзеляцца рознымі падыходамі ў выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) у адвакатаванні. Удзел у мерапрыемстве бясплатны, неабходна зарэгістравацца да 26 кастрычніка ўключна.
На майстар-класе будуць разгледжаны інструменты адвакатавання, якія працуюць у Эстоніі, і з дапамогай якіх арганізацыі прасоўваюць і адстойваюць свае інтарэсы і інтарэсы сваіх мэтавых груп. Майстар-клас аб тым, як грамадскія арганізацыі і ініцыятывы павышаюць свой уплыў на працэс прыняцця рашэння і атрымліваюць грамадскую падтрымку.
Будуць прадстаўлены анлайн-рэсурсы, якія дапамагаюць прымаць грамадзянам сумесныя рашэнні, ажыццяўляць самакіраванне, праводзіць народныя сходы, ажыццяўляць кантроль за бюджэтнымі сродкамі і выкананнем абяцанняў дэпутатаў, таксама будзе прадстаўлены вопыт публікацыі справаздач грамадскага ўплыву.
Хто выступіць у якасці экспертаў?
Тоомас Роолайд, Талін, Эстонія. Мае вялікі практычны вопыт кіраўніцтва НКО, з 2004 па 2006 годзе быў выбраны ў міжнародную каманду трэнераў Саюза моладзевай арганізацыі Еўрапейскага Саюза. Таксама Тоомас з'яўляецца членам савета Саюза грамадзянскіх аб'яднанняў Эстоніі EMSL.
У якасці кансультанта Тоомас дапамагае НКО распрацоўваць стратэгіі, накіраваныя на эфектыўнае дасягненне грамадскага ўплыву. Дзякуючы працы ў сваёй фірме OÜ Muutuse Teooria - www.koolituslabor.ee - Тоомас рэгулярна арганізуе навучанне практыкаў, экспертаў і кіраўнікоў.
Аб вопыце адвакатавання ў Беларусі раскажа Антон Матолька, актывіст, каардынатар ініцыятывы #мотолькопомоги, і Уладзімір Кавалкін, аўтар і кіраўнік рэсурсу petitions.by.
Крыніца: oeec.by