Мая Еўропа: Конкурс дзіцячага малюнка

Офіс за дэмакратычную Беларусь праводзіць конкурс дзіцячага малюнка «Мая Еўропа» у межах Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю.

Паважаныя сябры! Калі Вам ад 6 да 12 гадоў і вы стала пражываеце на тэрыторыі рэспублікі, запрашаем Вас прыняць удзел у мастацкім конкурсе “Мая Еўропа”.

Праз Вашыя малюнкі распавядзіце нам, як Вы ўяўляеце Еўропу ці ўспомніце вашыя падарожжы па краінах Еўразвязу падчас вакацый. Нам цікава, якой Вы бачыце Еўропу, яе жыхароў і культуру! Ці горад і краіну, якія Вы жадаеце пабачыць.
Вашыя працы могуць быць выкананыя алоўкамі, фарбамі і іншымі сродкамі – не абмяжоўвайце Вашае фантазіі!
У фінале мастацкага конкурсу "Мая Еўропа" мы вызначым некалькі пераможцаў. Для фіналістаў  падрыхтаваныя цікавыя падарункі.
Умовы ўдзелу ў конкурсе:
1.    На адваротным баку Вашага малюнка напішыце Вашае прозвішча і імя, узрост і кантактны нумар тэлефона.
2.    Дашліце нам Ваш малюнак па пошце: 220005, Мінск, вул. Платонава, 43, комната 127, Конкурс дзіцячага малюнка “Мая Еўропа”.
 Пераможцы мастацкага конкурсу стануць вядомыя падчас Еўрапейскага межкультурнага фестывалю, які адбудзецца ў Мінску 3 па 13 верасня 2014 года.
 Арганізатар  конкурсу - Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусель) у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый (Мінск).