Мастацкі конкурс для дзяцей 7-15 гадоў «З новым роварам у лета!»

Мастацкi конкурс для школьнiкаў і школьніц «Выразанкi» — гэта магчымасць вярнуцца ў казачны сусвет дацкага пiсьменнiка Ханса Крысцiяна Андэрсена i па-новаму асэнсаваць даўно вядомыя творы. I, канешне, укацiць у лета на новым ровары! Запрашаюць школьнiкаў/ц ва ўзросце 7-15 гадоў стварыць свае творчыя пераасэнсаваннi адной з мноства казак Х. К. Андэрсена. Гэта можа быть малюнак, анiмацыя, жывапiс, калаж цi нават выразанка — любiмы занятак пiсьменнiка. Пераможца ў кожнай узроставай групе атрымае новы дацкi ровар — Kildemoes! Заяўкi на конкурс прымаюцца з 11 траўня па 7 чэрвеня 2020 года.

Конкурс звяртаецца да твораў знакамiтага дацкага казачнiка Х. К. Андэрсена. У 2020 годзе адзначаецца 215 гадавiна са дня нараджэння вялiкага пiсьменнiка, аўтара мноства казак, але яго сусветна вядомыя гiсторыi жывуць па-за часам, узростам i нацыянальнасцю. Праз шмат гадоў такiя казкi, як «Снежная каралева», «Русалачка», «Новае адзенне караля» i многiя iншыя натхнялi аўтараў па ўсiм свеце на стварэнне розных творчых iнтэрпрэтацый: прозы, тэатральных п’ес, музыкi i фiльмаў — у тым лiку знакамiтых анiмацыйных, зробленых кампанiяй Уолта Дыснея, гульняў, малюнкаў, скульптур i шмат чаго яшчэ.

Мэта гэтага конкурсу — пазнаёмiць беларускiх школьнiкаў з творамi Х. К. Андэрсена, паспрыяць развiццю iх фантазii, творчасцi i наватарскага мыслення праз стварэнне сваiх iнтэрпрэтацый вядомых казак.

Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў у двух узроставых катэгорыях (7 — 11 гадоў i 12 — 15 гадоў). Пераможцы будуць абвешчаны 22 чэрвеня 2020 года.

У склад журы ўваходзяць беларускiя i дацкiя мастакi, iлюстратары i iншыя эксперты:

  • Генадзь Мацур. Мастак, iлюстратар (Беларусь).
  • Юлiя Рудзiцкая. Мастачка, анiматарка (Беларусь).
  • Кацярына Дубовiк. Мастачка, iлюстратарка (Беларусь).
  • Mormor. Мастак (Данiя).
  • Сiмон Дреўсен Холмбер. Дырэктар Iнстытута дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве.
  • Алена Макоўская. Каардынатарка грамадскай культурнiцкай кампанii «Будзьма беларусамi!».
  • Багуслава Саханьска. Дырэктарка Iнстытута дацкай культуры ў Польшчы.


Для ўдзелу ў конкурсе аўтары павiнны запоўнiць заяўку, а таксама прадставiць творчую работу ў электроннай форме.

Даведацца больш пра Правiлы i ўмовы конкурсу можна тут.
Конкурс арганiзаваны Iнстытутам дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве ў супрацоўнiцтве з грамадскай культурнiцкай кампанiяй «Будзьма беларусамi!».

Кантактная iнфармацыя — Дар’я Гога, [email protected].
З палажэннем конкурса можна пазнаёміцца тут.

Крыніца: budzma.by