Мары здзяйсняюцца - фестываль для дзяцей і моладзі з інваліднасцю (Ліда)
З 2-га па 4-га чэрвеня 2016 года ў Лідзе (Беларусь) пройдзе 9-ты міжнародны фестываль для дзяцей і моладзі з інваліднасцю "Мары здзяйсняюцца". Мерапрыемства ладзіць дабрачыннае грамадскае аб'яднанне "Свет без межаў" пры падтрымцы міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, Лідскага раённага выканаўчага камітэта, Лідскага гісторыка-мастацкага музея. У межах фестывалю 3 чэрвеня ў Лідскім замку пройдзе гала-канцэрт. Пачатак - а 19-й гадзіне. У канцэрце ўдзельнічаюць беларускія гурты Серебряная свадьба і Navi. Уваход вольны.
Падчас фестывалю пройдзе дабрачынны збор сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю 3-гадовай жыхаркі Ліды Алены Стацэвіч.
Падчас фестывалю пройдуць выступы творчых калектываў выхаванцаў дзіцячых дамоў.
Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле WWB.by.