Малыя гранты на праекты па ахове псіхічнага здароўя

Да 1 лютага 2017 г. арганізацыя BEARR Trust (Вялікабрытанія) прымае заяўкі на конкурс малых грантаў (максімальный памер – 3.000- фунтаў стэрлінгаў) ад арганізацый з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны.

Галоўнымі прыярытэтамі BEARR з’яўляюцца праблемы аховы здароўя і сацыяльнага дабрабыту. Асобая ўвага надаецца клопату пра ўразлівыя групы насельніцтва і рэфармаванне дзяржаўнага падыходу да працы з імі.

BEAR TRUST падтрымлівае праекты ад арганізацый грамадзняскай супольнасці, якія працуюць с людзьмі з псіхічнымі захворваннямі.

Падтрымліваюцца праекты, што прадугледжваюць:

  • абмен досведам і экспертызай паміж НДА;
  • распаўсюджваюць лепшыя прыклады працы;
  • спрыяюць супрацоўніцтву і каардынацыі паміж НДА і іншымі арганізацыям, якія працуюць з пазначанай мэтавай групай;
  • паляпшаюць разуменне або спрыяюць большай уцягнутасці дзяржаўных інстытутаў у вырашэнне праблем людзей з ментальнымі захворваннямі;    

Хто можа падаць заяўку?
Грантавая схема адкрытая для НДА з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны.

Максімальны памер гранту складае 3000 фунтаў стэрлінгаў і будзе складаць максімум 50% ад кошта ўсяго праекта. Бюджэт праекта мусіць падавацца ў фунтах-стэрлінгах, аднак гранты могуць выдавацца, як ў брытанскай валюце, так і ў еўра або амерыканскіх далярах (у залежнасці ад пажаданняў заяўнікаў). Страты на абменных курсах (у выпадку іх з’яўлення) кладуцца на саміх заяўнікаў.
Фонд BEARR Trust пакідае за сабой права праводзіць незалежную ацэнку падтрыманых праектаў.

Працэс падачы
Заяўкі неабходна дасылаць  да 1 лютага 2017 г.  Праектная прапанова павінна быць складзена ў адпаведнасці  інструкцыяй па-ангельску - SGS Application Outline (з перакладам на русскую мову па жаданні заяўнікаў) і адаслана на адрас:  [email protected], з пазначэннем: SGS 2017 – bid. Усе пытанні па грантах можна накіроўваць на гэты самы адрас па-ангельску, па-украінску ці па-руску.
Заяўка не павінна перавышаць 2 старонкі, мусіць уключаць інфармацыю пра арганізацыю-заяўніцу, партнёрскія арганізацыі (калі гэта рэлевантна), мэты і апісанне праекта, як пазначана ў  інструкцыі.
Заяўкі, накіраваныя з тэхнічнымі парушэннямі, прымацца да разгляду не будуць.  Пра крытэры адбору і іншыя ўмовы чытайце на сайце арганізатараў.
Таксама глядзіце інструкцыі па складанні заявак для пазбягання памылак і кантрольны ліст.
    SGS Application Outline
    SGS Guidelines and Tips
    SGS Checklist

Крыніца: www.bearr.org