Малыя гранты Канадскага Фонду мясцовых ініцыятыў
сер, 2019-06-12 06:02
Пасольства Канады ў Польшчы аб'явіла штогадовы конкурс заявак на гранты Канадскага фонду мясцовых ініцыятыў для падтрымкі праектаў у 2019/2020 г. Да ўдзелу ў конкурсе заявак запрашаюць і беларускія недзяржаўныя арганізацыі і супольнасці. Сярэдні памер гранта складае ад 15 000 да 25 000 канадскіх $. Апошні тэрмін падачы заявак - 30 чэрвеня 2019.
Прафінансаваныя праекты павінны завяршыцца да 28 лютага 2020 года. Заяўкі прымаюцца на англійскай або французскай мовах. Каб атрымаць форму заяўкі або задаць пытанні аб працэсе падачы заяўкі, калі ласка, звяжыцеся з каардынатарам CFLI па электроннай пошце [email protected].
Тэматычныя прыярытэты:
- прасоўванне гендэрнай роўнасці і ўмацаванне правоў жанчын і дзяўчынак;
- інклюзіўнае кіраванне, у тым ліку - разнастайнасць, дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закона;
- дзейнасць у галіне навакольнага асяроддзя і клімату, арыентаваная на змякчэнне наступстваў і адаптацыю, а таксама на кіраванне воднымі рэсурсамі.
Крыніца: international.gc.ca