Малыя гранты для ініцыятыў у сферы вырашэння праблем жаночага гвалту
пан, 2019-01-21 05:33
The BEARR Trust пачынае прыём заявак на атрыманне малых грантаў для некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, якія працуюць у сферы вырашэння праблем гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчат. Аб'ём фінансавання: да 3000 фунтаў стэрлінгаў. Заяўкі прымаюцца да 1 лютага.
Праграма малых грантаў нацэлена на:
- абмен вопытам і навучанне сярод НКО, якія маюць мэты, адпаведныя праграме;
- больш шырокае распаўсюджанне найлепшых практык;
- забеспячэнне супрацоўніцтва і/або каардынацыі сярод НКО і іншых арганізацый, якія працуюць з мэтавымі групамі;
- павышэнне ўзроўню дасведчанасці і ўцягванне грамадскіх арганізацый у рашэнне праграмных задач;
- прапанову творчых падыходаў у дасягненні мэтаў праграмы.
Заяўкі прымаюцца ад НКО, валанцёрскіх асацыяцый і іншых некамерцыйных арганізацый, якія працуюць для прадухілення і абмежаванні гвалту ў дачыненні да дзяўчат і жанчын, або якія аказваюць падтрымку ахвярам гвалтоўнага характару.
Крыніца: bearr.org