«Малы бізнес з вынікам»: дапаможнік па асновах прадпрымальніцтва

Выйшаў у свет папулярны дапаможнік па асновах прадпрымальніцтва «Малы бізнес з вынікам». Выданне распрацавана ў рамках рэалізацыі праекта «Малыя гарады». Ён складаецца з двух частак - «Асновы прадпрымальніцтва» і «Юрыдычны даведнік». Да напісання дапаможніка былі прыцягнуты аўтары, якія маюць практычны вопыт прадпрымальніцкай дзейнасці, бізнес-кансультавання і аказання юрыдычных паслуг для бізнесу.

Першая частка дапаможніка даступнай мовай выкладае асноўныя крокі па стварэнні ўласнага бізнесу - ад бізнес-ідэі да бізнес-плана. Пры гэтым цэнтральнае месца адведзена пытанням маркетынгу як вызначальнай часткі рынкавага прадпрымальніцтва.

Дапаможнік, дапоўнены электронным дадаткам, можна спампаваць тут.

Юрыдычная частка дапаможніка асвятляе найбольш важныя прававыя аспекты для пачаткоўцаў прадпрымальнікаў, у тым ліку закранае заканадаўства ў сферы прадпрымальніцтва. Асаблівая ўвага нададзена ўмовам гаспадарчай дзейнасці ў малых і сярэдніх гарадах.

Матэрыялы, пакладзеныя ў аснову дапаможніка, былі выкарыстаныя пры правядзенні практычных семінараў для бізнес-трэнераў, якія праект «Малыя гарады» праводзіў у гарадах Беларусі, і атрымалі станоўчыя водгукі ўдзельнікаў.

Ён таксама даступны па спасылках:
 

Крыніца: by.undp.org