Магістратура ў Міжнародным цэнтры матэматыкі і інфарматыкі (Францыя)
сер, 2016-11-30 15:33
Міжнародны цэнтр матэматыкі ды інфарматыкі (CIMI) (Тулуза, Францыя) прапануе стыпендыі студэнтам, якія залічаны на магістарскі курс матэматыкі ці кампутарнай навукі па адной з праграм CIMI.
Памеры стыпендый: 600 еўра штомесяц на перыяд у 10 месяцаў (першы год навучання ў магістратуры); 1000 еўра штомесяц на перыяд у 10 месяцаў (другі год навучання ў магістратуры).
Падаць заяўку могуць у тым ліку неграмадзяне ЕС.
Кандыдатам неабходна прадставіць наступныя дакументы:
- CV (максімум 2 старонкі);
- інфармацыю пра адзнакі (з першага года навучання ва ўніверсітэце па бягучы момант);
- інфармацыю пра курсы навучання 2014-2015 года;
- 2 лісты-рэкамендацыі (з кантактамі е-мэйл прафесараў);
- матывацыйны ліст.
Дэдлайн падачы анлайн-заяўкі - 17 лютага 2017 года. Падрабязнасці тут.
Паводле MladiInfo.eu