Магістратура ў Каледжы Еўропы (Бельгія, Польшча)
сер, 2014-11-12 10:36
Каледж Еўропы прымае заяўкі на навучанне ў 2015-2016 гг. Незалежны прыватны інстытут еўрапейскай паслядыпломнай адукацыі штогод прымае каля 450 студэнтаў з больш за паўсотні краін свету.
Заяўкі прымаюцца да 31 студзеня 2015 года.
Каледжу Еўропы прапануе навучанне ў Натоліне (Варшава, Польшча) на атрыманне ступені магістра "Еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў (права і эканоміка)".
У кампусе ў Бруге (Бельгія) Каледж Еўропы прапануе навучанне па наступных магістарскіх праграмах :
- Еўрапейская эканоміка,
- Еўрапейскае права і эканамічны аналіз,
- Еўрапейская эканамічная інтэграцыя і бізнес,
- Еўрапейскае права,
- Еўрапейская палітыка і адміністрацыя,
- Міжнародныя дачыненні ЕС і дыпламатыя.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- дыплом бакалаўра (або эквівалентная ступень),
- галіна спецыялізацыі: эканоміка, права, паліталогія, міжнародныя дачыненні, еўрапейскія даследванні, сацыяльныя навукі і інш.,
- валоданне ангельскай і французскай мовамі.
Акадэмічныя і транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне пакрывае стыпендыя. Падрабязнасці - на сайце.
Паводле Adukacyja.info.