Магістратура ў Цэнтральным Еўрапейскім універсітэце
Цэнтральны Еўрапейскі ўніверсітэт (Будапешт, Венгрыя) прапануе 1-2-гадовыя магістарскія праграмы навучання і стыпендыі для студэнтаў, якія маюць ступень бакалаўра.
Для студэнтаў, якія атрымалі чатырохгадовую ступень бакалаўра, CEU прапануе навучанне ў магістратуры тэрмінам 10 месяцаў. Для студэнтаў з трохгадовай ступенню бакалаўра - 2-гадовыя магістарскія праграмы. Поўны спіс праграм размешчаны тут.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- першая ступень адукацыі ў вышэйшай навучальнай установе;
- валоданне ангельскай мовай (IELTS/TOEFL).
Стыпендыя пакрывае поўны кошт навучання, медыцынскую страхоўку і пражыванне. Поўная стыпендыя складае HUF 96 000 (EUR 312) на месяц, частковая стыпендыя складае HUF 50 000 (EUR 160) на месяц. Заяўкі прымаюцца анлайн да 1 лютага 2015 года. Падрабязнасці падачы заявак - на гэтай старонцы. Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, націсніце сюды.
Паводле Edu-active.com.