Магістратура па паліталогіі і канфлікталогіі (Злучаныя Штаты)
Kroc Institute for International Peace Studies (Злучаныя Штаты) ажыццяўляе набор на магістарскую праграму International Peace Studies. У межах праграмы ладзіцца падрыхтоўка спецыялістаў у галіне дзяржаўнай палітыкі, паліталогіі, мэнэджменту, канфлікталогіі. Акрамя навучання студэнты пройдуць 6-месячную стажыроўку ў адной з вядучых міжнародных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі бяспекі. Арганізатары забяспечваюць усіх удзельнікаў праграмы стыпендыямі, якія пакрыюць выдаткі на навучанне, пражыванне, харчаванне.
Тэрмін праграмы - 2 гады. Дэдлайн - 15 снежня 2014 года.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія маюць выдатныя акадэмічныя поспехі, прафесійны ці валанцёрскі досвед у сферы забеспячэння міру і правасуддзя.
Спіс неабходных дакуметаў:
- анкета University of Notre Dame;
- рэзюмэ;
- матывацыйны ліст;
- тры ліста-рэкамендацыі;
- сертыфікат валодання ангельскай мовай (TOEFL / IELTS);
- пераклад дыплому бакалаўра на ангельскую мову;
- пацверджанне ўступнага ўнёску.
Апісанне праграмы даступна на сайце. Рэкамендацыі па афармленні дакументаў чытайце тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на электронную скрыню: [email protected] (кантактная асоба - Diane P. King).
Паводле Platfor.ma.