Магістратура па архітэктуры ў Швейцарыі

Швейцарская вышэйшая школа Цюрыха (ETH Zurich) прапануе магістарскую праграму па архітэктуры. Тэрмін праграмы - 2 гады. Студэнты маюць магчымасць атрымання стыпендыі. У межах праграмы выкладчыкі будуць спрыяць развіццю ў студэнтаў незалежнага, індывідуальнага падыходу да працы, творчых здольнасцей, інтэграцыйнага мыслення.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • дыплом бакалаўра па архітэктуры,
  • веданне нямецкай мовы (узровень C 1),
  • досвед працы (мінімум 6 месяцаў).

Кандыдаты маюць да 15 снежня 2014 года прадставіць наступныя дакументы:

  1. запоўненая анкета;
  2. копія дыплому, завераная ў натарыюса;
  3. пераклад дыплому;
  4. партфоліа (мінімум 2 праекты);
  5. рэзюмэ;
  6. матывацыйны ліст;
  7. сертыфікат ведання нямецкай мовы;
  8. рэзультаты "GRE General Test";
  9. пацверджанне ўступнага ўнёску (150 швейцарскіх франкаў);

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на электронную скрыню: master​@rektorat.​ethz.​ch. Дэталёвае апісанне праграмы - на сайце.

Паводле Platfor.ma.