Магістарскія стыпендыі ў Лазанскім універсітэце (Швейцарыя)
аўт, 2016-07-05 17:41
Лазанскі ўніверсітэт (Швейцарыя) прапануе 10 грантаў для замежных студэнтаў для навучання ў магістратуры ў восеньскі семестр 2017-га і вясновы семестр 2018 года.
Памер стыпендыі складае 1,6 тыс. швейцарскіх франкаў штомесяц у перыяд з 15-га верасня па 15-га ліпеня. Вітаюцца замежныя кандыдаты, якія валодаюць ступенню бакалаўра (у эквіваленце).
Кандыдаты могуць абраць магістарскую праграму навучання (апроч медыцыны, права, аналітыкі злачынстваў ды інш.). Дэдлайн - 15 снежня 2016 года. Падрабязнасці - па спасылцы.
Паводле Edu-Active.com.