Магістарскія і аспірантскія стыпендыі Школы мастацтваў Birkbeck, University of London

Да 16 лютага 2017 г. School of Arts універсітэта Birkbeck University of London (Вялікабрытанія) прапануе 15 стыпендый  ARS  для студэнтаў магістратуры і аспірантуры з ЕС і іншых краін. Стыпендыя пакрывае поўную або частковую аплату навучання для студэнтаў, якія паступаюць на дзённую або завочную форму навучання, і толькі студэнтам і студэнткам, якія маюць выдатныя поспехі. На стыпендыю могуць прэтэндаваць усе студэнты, якія паступаюць на паслядыпломную праграму такіх факультэтаў як: ангельская мова і гуманітарныя навукі, гісторыя  мастацтваў, кінематаграфія, журналістыка і даследаванне культур і моў, а таксама праграму мастацтваў і гуманітарных навук аспірантуры.

Патрабаванні для кандыдатаў і кандыдатак:

1.    Удзельнічаць у стыпендыяльнай праграме могуць усе студэнты і студэнткі, якія паступаюць на даследчую праграму даўжынёй у адзін год (дзённая форма навучання)  і два гады (завочная форма навучання).

2.    Форму заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме можна спамаваць на сайце арганізатараў. Яе неабходна запоўніць і адаслаць на адрас сеціўнай пошты:  [email protected] да 16 лютага 2017 г. Акрамя заяўкі, неабходна накіраваць два рэкамендацыйныя лісты.
Больш падрабязна пра стыпендыяльную праграму можна даведацца на сайце арганізатараў.
Крыніца:  www.bbk.ac.uk