Магістарская праграма па паліталогіі ва ўніверсітэце Tartu 2017/2018
Універсітэт Tartu (Эстонія) абвяшчае прыём заявак на магістарскія праграмы з ангельскай мовай навучання. Дэдлайн для падачы заяўкі – 15 сакавіка 2017 г.
- дэмакратыі і кіраванне http://ut.ee/democracy
- Еўрасаюз – Расія http://ut.ee/eurus
- міжнародныя адносіны і рэгіянальныя штудыі http://ut.ee/irrs
Стыпендыя прадугледжваецца для ўсіх праграм. Рашэнне пра налічэнне стыпендыі прымаецца на падставе вынікаў паступлення, разглядаюцца ўсе кандыдаты і кандытакі.
Навошта вучыцца ў Эстоніі?
- Эстонія прапануе вельмі якасную адукацыю на ўсіх узроўнях. Універсітэт Tartu уваходзіць ў 2% топавых універсітэтаў свету – згодна рэйтынгу: QS World University Rankings 2016-2017;
- міжнародныя студэнты праграмы Эразмус + назвалі ўніверсітэт №1 для навучальнага абмену;
- 60% студэнтаў універсітэту – замежнікі, большасць з іх прыязджаюць з Грузіі, Расі, Герамніі, ЗША і Украіны;
- праграмы ўніверсітэта прапануюць розныя магчымасці мабільнасці – па абменных праграмах можна навучацца ў шматлікіх партнёрах Універсітатэта Tartu па ўсім свеце, удзельнічаць у летніх і зімовых школах, праходзіць стажыроўкі и г.д.;
- эстонскі дыплом – вяліякая каштоўнасць за тыя грошы, якія каштуе навучанне – студэнты атрымаюць еўрапейскую адукацыю высокай якасці за разумную плату;
- Эстонія бяспечная, чыстая і дынамічная. Мае сучасную інфраструктуру, электронны ўрад і бясплатны WiFi амаль паўсюль.
- Tartu – гэта ўніверсітэцкі гарадок, чыё акадэмічнае жыццё гістарычна звязана і з Расіяй, і з Заходняй Еўропай. Гарадок прапануе нешта сваё кожнаму: утульныя бары і начныя клубы ў цэнтры, паркі і маляўнічыя сцяжынкі на щскрайках, культурныя мерапрыемствы сусветнага класу і многае іншае.
Універсітэт вітае заяўнікаў з розным акадэмічным бэкграўнам (адукацыяй па розных спецыяльнасцях), усе праграмы сумяшчаюць комплексны акадэмічны падыход з трэнінгам па асноўных камептэнцыях, рыхтуюучы сваіх выпускнікоў для кар’еры як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектары.
Дэдлайн для падачы заяўкі – 15 сакавіка 2017 г. Дадатковая інфармацыя даступна па гэтай спасылцы. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца таксама па адрасе сеційнай пошты да Алівіі Ворк (Oliivia Võrk) , каардынатаркі – [email protected]
Крыніца: www.skytte.ut.ee