Магчымасці для рэгіянальных актывістаў і актывістак: «Стажыроўка ў суседзяў»
сер, 2019-03-06 04:39
Асамблея НДА прапануе рэгіянальным актывістам і актывісткам дапамогу ў арганізацыі азнаямленчага візіту ў любыя НДА Беларусі, каб абмяняцца вопытам ці паўдзельнічаць у мерапрыемствах. Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся на адрас: [email protected]. У тэме ліста пазначайце "Стажыроўка ў суседзяў".
- Вам спадабалася чыясьці цікавая ідэя?
- Зацікавіла імпрэза, якая ладзіцца ў суседнім горадзе, вобласьці або ў арганізацыі падобнага профілю?
- Вы натхніліся правесьці падобную падзею ў сваёй мясцовасьці, але перад гэтым хочаце атрымаць досьвед?
Калі вам спадабалася цікавая ідэя, зацікавіла мерапрыемства ў суседнім горадзе/вобласці або вы плануеце правесці мерапрыемства, але перад гэтым хочаце атрымаць вопыт, то Асамблея НДА можа дапамагчы. Для гэтага неабходна запоўніць анкету.
Крыніца: docs.google.com