Магчымасць валанцёрскай працы на 1 год у Плімуце (Брытанія)

Брытнаская арганізацыя Аmber Initiatives, якая аказвае інфармацыйна-кансультацыйныя паслугі мігрантам з краін Усходняй Еўропы, запрашае валанцёра або валанцёрку на 12 месяцаў для працы ў офісе кампаніі ў Плімуце, Англія.

Галоўныя патрабаванні: веданне ангельскай мовы, узрост 22-30 гадоў і, безумоўна, вялікае жаданне працаваць валанцёрамі.

Пачатак праекта – сакавік 2017. Дэдлайн для падачы  - 30 снежня 2016.

Валанцёр або валанцёрка будуць браць удзел у працы кампаніі, весці старонку Facebook, размяшчаць матэрыялы на іншых сайтах, удзельнічаць ў распрацоўцы вэб-старонкі кампаніі, рабіць пераклады, калі будзе такая неабходнасць. Валанцер таксама мусіць дапамагаць у арганізацыі міжнародных праектаў. Калі ён ці яна будуць ведаць усходне-еўрапейскія мовы, дык змогуць удзельнічаць у працы з мігрантамі.
Праект у межах праграмы Эразмус + фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Валанцёрам вылучаюць жыллё (асобны пакой у кватэры з іншымі валанцёрамі), выдаюцца грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі, аплочваецца праезд.

Усе жадаючыя мусяць даслаць сваё CV з фатаздымкам і матывацыйны діст на адрас электроннай пошты: [email protected] Заяўкі прымаюцца да 30 снежня 2016 г.

Крыніца: New Faces