Магчымасць атрымаць прафесійную дапамогу праз грамадскі аўдыт для НКА

Да 20 студзеня 2017 г. можна падаць заяўку і бясплатна прайсці “грамадскі аўдыт” з дапамогай прафесіяналаў у галіне аўдыту і права. Праграма ладзіцца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтрам прававой трансфармацыі.

У межах праграмы беларускія НКА атрымаюць усебаковую ацэнку адпаведнасці іх фінансавай дзейнасці патрабаванням заканадаўства, якая будзе ўключаць у сябе аўдытарскую праверку з боку атэставанага беларускага аўдытара згодна з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці і беларускім заканадаўствам.

Зарэгістраваныя ў Беларусі НКА (грамадскія аб’яднанні розных статусаў, установы і фонды) запрашаюцца да запаўненьня заяўкі па форме на ўдзел у праграме “Грамадскі аўдыт” праз эл. адрас: [email protected] (у тэме ліста трэба пазначаць AUDYT і назву арганізацыі на беларускай або рускай мовах). Заяўкі прымаюцца толькі ад імя кіраўнікоў арганізацый.

Пра вынікі конкурснага адбору будзе паведамлена не пазней за 3 лютага. Арганізацыям, якія будуць уключаныя ў праграму “Грамадскі аўдыт”, на падставе індывідуальных кансультацый будзе прапанаваны магчымы час правядзення ацэнкі ў пэрыяд з лютага па верасень 2017 г.
Крыніца: belngo.info