Мадэляванне магчымасцей дзейнага бізнесу – семінар для жыхароў Мінскай вобласці
10 лютага 2017 г. кансалтынгавая ўстанова “Сацыяльныя тэхналогіі бізнесу” запрашае паўдзельнічаць у трэнінгу “Мадэляванне новых магчымасцей дзейнага бізнесу”. Трэнінг будзе праходзіць у в. Новы двор (Мінская вобласць) па адрасе: Новы двор, дом 9 (Аграсядзіба “Новы двор”). Скрайні тэрмін падачы заяўкі – 7 лютага 2017 г. (уключна). Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі малога бізнесу з населеных пунктаў Мінскай вобласці з насельніцтвам да 20 тыс. чалавек.
Што прапануецца
Веды, атрыманныя на трэнінгу, дапамогуць зразумець, што такое дызайн-мысленне, як можа быць “запакавана” ваша рашэнне на рынку, каб быць адметным і вылучацца сярод канкурэнтаў. У выніку сумеснай практычнай парцы з бізнес-мадэллю кожнага ўдзельніка і ўдзельніцы, арганізатары і трэнеры дапамогуць сфарміраваць лепшае разуменне патрэбаў кліента, больш глыбока прапрацаваць гандлёвую прапанову і новыя ідэі прасоўвання тавараў і паслуг, адшукаць дадатковыя каналы паставак і новыя змежныя прадукты.
Скрайні тэрмін падачы заяўкі – 7 лютага 2017 г. (уключна). Заяўка падаецца ў электронным выглядзе па гэтай спасылцы.
Праграму трэнінга можна спамаваць тут.
Удзел бясплатны. Арганізатары прапануюць удзельнкіам кава-паўзу, але НЕ каменсуюць праезд на месца правядзення трэнінга.
Крыніца: sbt-consult.by