Мадэль ААН у Белдзяржуніверсітэце

8-11 красавіка 2015 года на факультэце міжнародных адносін Белдзяржуніверсіта ладзіцца Мадэль Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі, якія цікавяцца пытаннямі сучаснай дыпламатыі і жадаюць удасканаліць валоданне замежнымі мовамі і навыкамі публічных прамоў.

Удзел у мерапрыемстве бясплаты.

На Мадэлі ААН на ангельскай, французскай і рускай мовах будуць прадстаўлены:

  1. Рада Бяспекі / Security Council (English). Agenda: Situation in Ukraine, Ukrainian migrants’ status in the neighboring countries, Situation in Nigeria.
  2. Эканамічная і сацыяльная рада Economic and Social Council (English). Agenda: Economic and Social Position of Refugees, Ecological Catastrophes and IDPs, Financing of parties involved in armed conflicts.
  3. Гістарычная рада бяспекі / Conseil de Sécurité Historique (Français). L’Ordre du Jour: Cambodge et le régime de khmers rouges, Les guerres de Yougoslavie.
  4. 6-ты Камітэт Генеральнай Асамблеі (па прававых пытаннях). Павестка дня: Злачынствы ў кіберпрасторы і іх прававое рэгуляванне, Парушэнне нормаў міжнароднага права ў краінах, што знаходзяцца ў стане канфлікту.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected].

Паводле BSU.by.