Літаратурная вандроўка на Вушаччыну (Ушачы-Бычкі-Пуцілкавічы)
Літаратурны музей Петруся Броўкі (Мінск) і Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаюць усіх ахвочых у літаратурную вандроўку на Вушаччыну - радзіму Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна ды Петруся Броўкі. Удзельнікі вандроўкі наведаюць родныя мясціны майстроў беларускага слова - Ушачы, Бычкі і Пуцілкавічы. У праграме вандроўкі - экскурсіі, лекцыі, выступы музыкаў. Вандроўка запланавана на 25-га чэрвеня і прымеркавана да 111-х угодках дня нарадзінаў Петруся Броўкі.
Падарожнікі пазнаёмяцца з мясцовымі жыхарамі, пабачаць хаты славутых беларускіх літаратараў. У вандроўцы возмуць удзел творчыя дзеячы, сучасныя пісьменнікі і музыкі - гурт "Vuraj", Алесь Камоцкі. З праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут. Зарэгістравацца можна па тэл.: (029) 338 88 23, (017) 226 09 81. Дэдлайн - 22 чэрвеня 2016 года.
Паводле BAJ.by.