Ліпень. PRO: Моладзевы бізнэс-форум (Беларусь)
аўт, 2015-06-30 10:17
З 24 па 26 ліпеня 2015 года ў Беларусі пройдзе адукацыйны моладзевы бізнэс-форум "Ліпень. PRO".
Праграма мерапрыемства ўключае трэнінгі вядучых беларускіх бізнэсоўцаў, майстар-класы, кінапрагляды пад адкрытым небам, бізнэс-гульні, спартовыя мерапрыемствы, канцэрт і інш.
Мэта праекта - абмен досведам і нефармальная адукацыя моладзі.
Удзел у бізнэс-форуме платны. Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца тут. З праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца на гэтай старонцы.
Мерапрыемства ладзіць грамадскае аб'яднанне "Таварыства спрыяння інавацыйнаму бізнэсу" пры падтрымцы Фонду "Еўразія" за сродкі Агенцыі ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID).
Паводле Lipen.pro.