Лінвістычныя летнікі для падлеткаў (Беларусь, Польшча)
аўт, 2016-02-23 12:46
Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА ладзіць для падлеткаў і моладзі лінгвістычныя летнікі па навучанні размоўнай ангельскай мове. Летнікі ладзяцця ў Польшчы і Беларусі ў ліпені 2016 года.
У лінгвістычных летніках возмуць удзел носьбіты ангельскай мовы з Брытаніі, Злучаных Штатаў, Германіі, Нідэрландаў, Швецыі, а таксама беларускія выкладчыкі.
Запрашаюцца навучэнцы ва ўзросце 12-18 гадоў.
Патрабаванні да удзельнікаў:
- вывучэнне ангельскай мовы на працягу мінімум 1 года;
- сяброўства ў Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.
Удзел платны. Набор у летнікі ажыццяўляецца да 19 красавіка. Падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле BelAU.info.