Лінгвістычны летнік БеЛАЮ ў Беларусі

Летам 2017 г. у Беларусі будуць Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» і Еўрапейская Федэрацыя клубаў. цэнтраў ЮНЕСКА арганізуюць два міжнародныя дзіцячыя летнікі па навучанні ангельскай мове – «Мост ангельскай мовы і культуры - 2017». Заящки падаюца да 1 траўня 2017 г. Удзел платны.

 Выкладанне будзе весціся з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання, з поўным паглыбленнем ў моўнае асяроддзе. Моўныя заняткі будуць праходзіць штодзённа да абеду ў малых групах, а таксама пасля абеду і вечарам у актыўнай форме.
Культурная праграма прадугледжвае правядзенне тэматычных дзён, конкурсаў, спартовыя мерапрыемствы, нацыянальныя абрады, тэатралізаваныя імпрэзы, дэбаты. прагляд тэматычных фільмаў і г.д.

У адной групе ў сярэднім – 7-10 чалавек, таму выкладчыкі могуць надаць увагу кожнаму дзіцяці. Так заняткі робяцца больш эфектыўнымі, а камунікацыя ў коле сяброў дапамагае замацаваць вынік. Гарманічнае спалучэнне розных відаў дзейнасці пераўтварае коны дзень у летніку «Мост ангельскай мовы і культуры» ў цікавую прыгоду.  

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету (спасылка на яе прыведзена ніжэй) да 1 траўня 2017 г. Анкеты запоўненыя не цалкам або з памылкамі да разгляду брацца не будуць.

Усе адабраныя ўдзельнікі пасля 10 траўня 2017 г. атрымаюць афіцыйны ліст-пацверджанне і запрашэнне з далейшымі інструкцыямі. Падрабязная інфармацыя і запрашэнні таксама будуць размешчаны на сайце Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА ў раздзеле «Анонсы».
 

Умовы ўдзелу

  • Быць сябрам БеЛАЮ. Калі Ваша дзіця пакуль не належыць да Беларускай асацыяцыі Клубаў ЮНЕСКА, дастаткова напісаць заяву;
  • вывучэнне ангельскай мовы на працягу як мінімум,аднаго года;
  • аплата ўзноса за ўдзел у праекце;

Блог проекта 2016 года
Блог проекта 2015 года

«Мост ангельскай мовыі культуры» (Рэспубліка Беларусь)

1-я змена
Калі: 1 – 12 ліпеня 2017 года,
Дзе: г. Узда, Мінская вобластц.
Узрост: школьнікі ад 12 да 15 год
Электронную анкету трэба шукаць тут:

2-я змена
Калі:16 – 27 ліпеня 2017 года

Дзе: г. Узда, Мінская вобласць
Узрост: школьнікі ад 15 да 18 год

Электронная анкета знаходзіцца тут.

Кошт – 450 беларускіх рублёў, куды уваходзці паржыванне па 3-6 чалавек у пакоі, пяціразовае харчаванне, інтэрактыўныя заняткі па ангельскай мове, канцэлярыя і раздаткавыя матэрыялы, а таксама сувеніры.

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся да:
Ніны Такарчук +375 29 793 76 99
Васіля Дземідчыка   +375 29 313 59 17

 Крыніца: http://www.belau.info/