LIFE 2016: Гранты на ініцыятывы ў галіне экалогіі і барацьбы са змяненнем клімату
пят, 2016-05-27 11:22
Еўракамісія запрашае зарэгістраваныя ў Еўразвязе юрыдычныя асобы зрабіць прапановы на конкурс грантаў LIFE Action - ініцыятывы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і барацьбы са змяненнем клімату.
Гранты могуць атрымліваць дзяржорганы, прыватныя камерцыйныя кампаніі, прыватныя некамерцыйныя арганізацыі і НДА. Фінансаванне выдаткоўваецца на "традыцыйныя" праекты, "падтрыхтоўчыя", "інтэграваныя" або "тэхнічную падтрымку".
Заяўкі прымаюцца да верасня 2016 года.
Адмысловы вэбінар для ўдзельнікаў конкурсу пройдзе 9 чэрвеня (анлайн).
Падрабязная інфармацыя пра конкурс - тут.
Паводле CovenantOfMayors.eu.