Лідарскі форум у Грузіі і навучальны візіт у Швецыю

Тбіліскі форум трансфармацыйнага лідарства пройдзе ў два этапы: форум у лістападзе 2018 года ў Тбілісі і навучальны візіт у лютым 2019 года ў Стакгольме. Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты і кандыдаткі, якія працуюць ва ўрадавых установах, адукацыйных установах, прыватных арганізацыях і НДА. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і транспарт. Дэдлайн падачы заявак – 7 верасня 2018 года.

Мэта форуму – палепшыць разуменне палітычных і эканамічных пераўтварэнняў маладых лідараў і лідарак з краінаў Усходняга партнёрства і 4-х краінаў ЕЗ, паглыбіць іх веды аб палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай дынаміцы ва Ўсходнім і Заходнім рэгіёнах.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост – 24-35 гадоў;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай.

 

Каб падацца, неабходна падрыхтаваць сваю матывацыю да ўдзелу і CV. Іх неабходна даслаць на [email protected] з тэмай ліста TTLF 2018 – Application.

Крыніца: giss.org.ge